У беларускі "чорны спіс" трапілі 35 сайтаў
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі.
Як інфармуе БЕЛТА, большасць інтэрнэт-рэсурсаў, занесеных у чорны спіс, з'яўляюцца парнаграфічнымі сайтамі. Доступ да іх закрыты ў дзяржаўных органах, установах адукацыі і культуры. Для звычайнага карыстальніка інтэрнэт-фільтраванне можа ажыццяўляцца толькі па яго ўласнай просьбе.
Спіс абмежаванага доступу фармуецца на падставе рашэнняў кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю, Генпракуратуры, ААЦ, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
Нагадаем, раней паведамлялася, што ў "чорны спіс" трапілі "Беларускі партызан", "Хартыя'97", блог Яўгена Ліпковіча ў ЖЖ.