У беларускіх гандляроў у Смаленску забралі 360 кг мяса і 15 л алкаголю
Таксама паліцыя канфіскавала ў незаконных гадляроў больш за паўтары тысячы DVD-дыскаў.
Столькі смаленскія паліцыянты канфіскавалі толькі за два дні ўзмоцненых рэйдаў па плошчы каля Калгаснага рынка, паведамляюць "Смаленскія навіны". На гэтай плошчы з багажніка машыны або проста з ходнікаў гандлююць трыкатажам, прадуктамі і спіртным. З пачатку года было складзена каля 300 пратаколаў пра адміністрацыйныя правапарушэнні.