У беларускіх мытнікаў знайшлі пірацкую Windows 8

Між тым, піша onliner.by, ёй ужо актыўна карыстаюцца па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі. Пры гэтым адзін з пірацкіх сервераў для актывацыі новай аперацыйнай сістэмы ад Microsoft нібыта знайшлі ў беларускіх мытнікаў.

Як падказаў сэрвіс whois, адзін з сервераў для актывацыі пірацкай версіі Windows 8 размешчаны на Гомельскай мытні. Праўда, цяпер узламаць Windows 8 праз яго немагчыма: сервер ці перагружаны, ці адключаны.

Фота — tech.onliner.by