У Белазёрску пройдзе турнір па паўэрліфцінгу
Адкрыты абласны турнір па паўэрліфцінгу пройдзе 25 лютага ў Белазёрску.
Прыняць удзел у спаборніцтвах змогуць мужчыны ўсіх узростаў у 10 вагавых катэгорыях. Традыцыйна пазмагацца за галоўны прыз у Белазёрск прыедуць наймацнейшыя цяжкаатлеты з усёй Беларусі.