У Берліне адбылася другая ў гісторыі хіпстэрская Алімпіяда
У мерапрыемстве прынялі ўдзел некалькі сотняў маладых людзей, якія спаборнічалі ў самых разнастайных "відах спорту".
Удзельнікі спаборнічалі ў падкідванні ў паветра акуляраў у рагавой аправе, перацягванні вузкіх джынсаў, скачках у палатняных торбах, угадванні коштаў на модныя гаджэты, дызайне штучных рэтра-вусоў, піцці гарбаты і іншых дысцыплінах, паведамляе Reuters.
Пераможцамі хіпстэрской Алімпіяды - 2012 стала каманда Jam FM. Яны атрымалі ў ўзнагароду трафей - пафарбаваную залатой фарбай і упрыгожаную намаляванымі вусамі бутэльку з-пад мясцовага папулярнага напою Club Mate.