У бліжэйшым сезоне беларускай каманды ў Вышэйшай хакейнай лізе не будзе
Такое рашэнне прыняў савет дырэктараў і галоўных трэнераў клубаў экстралігі.
Кіраўніцтва лігі не пагадзілася на праект, прадстаўлены мінскім "Дынама". Мінчукі прапаноўвалі, каб каманду складалі па два гульцы 1989-92 гадоў нараджэння ад кожнага клуба Адкрытага чэмпіянату Беларусі — бясплатна, астатнія — за 10 тысяч долараў. Беларускія клубы, аднак, вырашылі, што сума неадэкватна заніжаная, інфармуе "Прессбол".
Старшыня Федэрацыі хакею Яўген Ворсін кажа, што цяпер ідзе праца над іншымі варыянтамі.