У Браслаўскім раёне чыноўнікі прыдумляюць новыя метады барацьбы з п'янствам

У гэтыя дні, а таксама ў два наступныя ў сельскай мясцовасці пачне дзейнічаць забарона на продаж таннага алкаголю і піва ў дзяржаўных ды прыватных крамах, а таксама ў аўтакрамах.

Таксама старшыня Браслаўскага райвыканкаму Сяргей Шматаў падпісаў распараджэнне, паводле якога ад 23-й гадзіны да 10-й раніцы можна будзе купіць толькі каньяк, ром, віскі, шампанскае, вінаградныя віны, гарэлку, а вось танны алкаголь — не, паведамляе газета "СБ. Беларусь сегодня".

Фота — bymedia.net