У Бразіліі падчас матчу сабака ўкусіў футбаліста (відэа)
Здарэнне адбылося падчас паядынку 2-га тура бразільскай лігі Гаушу паміж камандамі "Нью-Хамбурга" і "Кашыяс".
Як паведамляе сайт football.by, арбітр адмяніў з-за афсайду гол, забіты гаспадарамі поля. У выніку, паміж гульцамі пачалася тузаніна. Наводзіць парадак на поле выйшлі паліцыянты з сабакамі. Адзін з іх "паўдзельнічаў у ліквідацыі беспарадкаў" і ўкусіў футбаліста гасцей.
У выніку, гульцу давялося аказваць медычную дапамогу. Матч быў прыпынены на 8 хвілін. Яго, дарэчы, выйгралі гаспадары з лікам 1:0.