У Брэсце дзяўчына выжыла пасля падзення з сёмага паверху (фота)

Як паведамляе "Віртуальны Брэст", 19-гадовая дзяўчына па незразумелых пакуль прычынах выпала з акна 9-павярховіка. Вядома толькі, што ў гэтай кватэры якраз святкавалі вяселле.

Відавочцамі здарэння сталі дзеці, якія гулялі ў двары. Яны і паклікалі на дапамогу дарослых. На месца неадкладна прыбылі хуткая і супрацоўнікі міліцыі. Пацярпелую забралі ў рэанімацыю, яна засталася жывая, але вельмі моцна пацярпела.