У Брэсце ля Свята-Сімяонаўскага сабору знайшлі парэшткі салдатаў

Як піша "Брестская газета", першыя чалавечыя парэшткі знайшлі пры рамонце водаправода 9 лістапада. Яны складзеныя ў скрыні і захоўваюцца ў саборы. Іх далейшы лёс будуць вырашаць спецыялісты з пошукавага батальёна, выкліканыя на месца падзеі.

Па звестках брэсцкіх краязнаўцаў, на тэрыторыі кафедральнага сабора пахаваныя больш за 500 чалавек. Пераважна гэта байцы 45-й пяхотнай дывізіі вермахту, якія загінулі пры штурме крэпасці ў 1941 годзе.

Фота з форума fortification.ru