У Брэсце "Падманутыя дольшчыкі" звярнуліся з заявай у гарвыканкам

У выніку "падманутыя больш за 700 чалавек і растрачана каля 60 мільярдаў рублёў".

Паколькі "Облик" заявіў банкруцтва, брэсцкі гарвыканкам прапануе падманутым людзям арганізавацца ў кааператывы забудовы і замовіць завяршэнне будаўніцтва.

Падпісанты патрабуюць закончыць будоўлю за кошт дзяржавы і тых чыноўнікаў ды банкаў, хто стаціў кантроль над арганізацыяй.

Нагадаем, ў мясцовай газеце "Вечерний Брест" кіраўнік "Облика" Мікалай Клімук спрабаваў растлумачыць сітуацыю. Ён таксама наракаў, што "не ўсюды склалася супраца з мясцовымі ўладамі".