У Брэсце расклеілі ўлёткі праўладнага кандыдата без выходных звестак (фота)
Яны вісяць нават на выбарчым участку ў дзень галасавання — 23 верасня.
Ларыса Багдановіч, дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, балатуецца па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3. На стэндзе ўчастка №32 на тэрыторыі тэхнічнага ўніверсітэта вісіць яе ўлётка без выходных звестак. Улёткі канкурэнтаў садраныя.
Такія самыя ўлёткі вісяць у Палацы культуры прафсаюзаў ды іншых месцах. Незалежным назіральнікам патлумачылі гэта памылкай друкарні.
Нагадаем, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік прызнаў друк улётак без выходных звестак парушэннем. Але чыноўнік выказаў меркаванне, што часта такія ўлёткі расклейваюць нядобразычлівыя канкурэнты.
