У Брэсце сацыял-дэмакраты наладзілі выставу з нагоды 20-годдзя партыі
На выставе прадстаўлены ўлёткі, плакаты, фатаграфіі, бюлетэні, выразкі з газет з таго часу, калі яшчэ не было Інтэрнэту.
У брэсцкім офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адкрылася выстава з нагоды 20-годдзя заснавання партыі. Намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі распавёў, што на гэтай выставе прадстаўлена каля ста дакументаў з таго часу, калі яшчэ не было Інтэрнэту.