У Брэсце сутыкнуліся 5 аўтамабіляў, у віноўніка аварыі зламаны нос

Адразу пяць аўтамабіляў сутыкнуліся ў Брэсце ўвечары ў нядзелю на адным з перакрыжаванняў. Аўтамабіль "Пежо", якім кіраваў 50-гадовы мужчына, пратараніў "Фольксваген-Пасат", што спыніўся на чырвонае святло. У выніку, пашкоджанні атрымалі яшчэ тры іншамаркі — "Рэно" і два "Мерседэсы".


Як паведамляе БЕЛТА, траўмы атрымаў толькі віноўнік аварыі — у яго зламаны нос.