У Брэсце ўшанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)
Бел-чырвона-белыя кветкі леглі да двух помнікаў.
На Трышынскіх могілках сябры Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій сабраліся да помніка ахвярам сталіншчыны. З-за халоднага надвор’я прыйшло няшмат людзей.
Таксама ўшанавалі памяць кіраўніка партызанкі БНР, настаўніка Адама Трыпуса, які загінуў пры нявысветленых абставінах у 1965 годзе.
