У брэсцкай кватэры міліцыянты знайшлі поўную ванну брагі
У Брэсце падпольны алкагольны бізнэс становіцца сямейным, а гнаць самагон навучыліся нават без самагоннага апарата.
Пра адзін такі выпадак піша газета “Вечерний Брест”. У брэсцкім мікрараёне Рэчыца міліцыянты выкрылі клан самагоншчыкаў, у які ўваходзілі пажылая жанчына, яе дачка, 37-гадовая ўнучка і непаўнагадовыя праўнукі. У іх кватэры на разліў прадавалі самагон, а падчас праверкі ў ванне было знойдзена 300 літраў брагі. Прычым самагонны апарат аператыўнікі не знайшлі. Як высветлілася пазней, гараджане навучыліся гнаць незаконны алкаголь з дапамогай параваркі.
Фота — samogon.tv