У Брэсце адбыліся затрыманні за распаўсюд інфармацыі пра Чарнобыль
Пра гэта паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” па Брэсцкай вобласці Ігар Маслоўскі.
Ігар Маслоўскі: "Затрымалі актывістаў “Гавары праўду” Марата Несцярэнку і Алеся Ахмача. Як дазволена законам, Канстытуцыяй, яны распаўсюджвалі інфармацыю з нагоды 26-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. На тумбах у цэнтры горада расклейвалі тэкставыя матэрыялы з надпісам “Ад Астраўца да Чарнобыля адзін крок”.
Праз нейкі час на іх склалі пратаколы апытання і адпусцілі.
Фота — atomby.net