У Брэсце аўтамабіль ледзь не патануў у сажалцы (фота)
18-гадовы кіроўца без правоў не справіўся з кіраваннем і апракінуў "Хонду" у кювет. Машына амаль трапіла ў сажалку па вуліцы Лебядзінай.
Як паведамляе сайт tomin.by, у выніку аварыі 18-гадовы пасажыр — уладальнік аўтамабіля атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Кіроўца ж не пацярпеў. 
Фота брэсцкай ДАІ.