У Брэсце гандлёвая сетка мяняе “касмічныя” назвы прадуктовых крамаў

Крамы гэтай сеткі знаходзіліся на бульвары Касманаўтаў. Але цяпер заміж "касмічных" у іх будуць аднастайныя і банальныя назвы — “Прадтавары 1”, “Прадтавары 2”, “Прадтавары 3” і г.д. Адміністрацыя тлумачыць змены жаданнем павысіць пазнавальнасць брэнду, піша газета “Брестский вестник”.