У Брэсце грузавік з маніпулятарам абарваў тралейбусную лінію (фота)

Са словаў відавочцаў, аварыя адбылася каля 14.30 на скрыжаванні вуліц Піянерскай і Маскоўскай. КаМАЗ зачапіў тралейбусныя драты і, не супыняючыся, з'ехаў з месца здарэння. Яго пошукі вядуць супрацоўнікі ДАІ.