У Брэсце на свята роднай мовы запрасілі толькі “правільных” пісьменнікаў

Літаратурную частку аддалі мясцоваму аддзяленню Саюза пісьменнікаў Беларусі. З "неафіцыйнага" Саюза беларускіх пісьменнікаў нікога не будзе. Чыноўнікі кажуць, што ўсіх не запросіш.

Цікавосткай “Жывых вытокаў” абяцае стаць этна-дыскатэка ўвечары, якая завершыць свята. Усе мерапрыемствы пройдуць у абласным грамадска-культурным Цэнтры.