У Брэсце не дазволілі будаваць гатэль на месцы гістарычнага будынка

Пра лёс двухпавярховага дома з агульным франтонам № 43-45 па вуліцы Савецкай патлумачыла гісторык архітэктуры Ірына Лаўроўская:

“Гэта,  скажу так, “апошні з магікан” на гэтай вуліцы, — дом пабудовы 1928 года. Там было шмат розных крамак, шапікаў. Шасціпавярховы гатэль са шкла і бетону цалкам паглынуў бы невялікі франтон, які меркавалася пакінуць паводле прапанаванага інвестарам праекту. Таму ён быў адхілены”.

Пры гэтым горадабудаўнічая Рада не пагадзілася з пазіцыяй старшыні гарвыканкама Аляксандра Палышэнкава, які быў за будаўніцтва пяцізоркавага гатэлю. Рада вырашыла ініцыяваць конкурс 3-4 праектаў рэстаўрацыі гістарычнай каштоўнасці.