У Брэсце няма грошай на рэканструкцыю тэатра лялек
Рэканструкцыя будынку цягнулася толькі тры месяцы.
Як піша "Брестская газета", працы пачаліся ў канцы сёлетняга студзеня. У новым будынку мусілі быць зімовы сад, вялікая і малая залы, музей, маніторы ў фае і буфетах, дзіцячая тэатральная студыя і вялікі пляц са штучнай рэчкай.
Паводле праектнага рашэння, частку старога будынку неабходна было знесці. Гэта выканалі якасна і хутка. А вось будаўніцтва так і не пачалося — на яго няма грошай. У Брэсцкім абласным упраўленні капітальнага будаўніцтва, кажуць, што аб'ект "замарожаны" з красавіка. Невядома, калі будоўля адновіцца — усё залежывць ад фінансавання.