У Брэсце падчас пажару аўтамайстэрні загінуў чалавек (фота)

Выратавальнікі прыбылі, калі гараж быў цалкам ахоплены агнём, паведамляе "Віртуальны Брэст". Відавочцы змаглі вынесці пацярпелага — паводле папярэдняй інфармацыі, гаспадара аўтамайстэрні. Хаця мужчыну аказалі першую медычную дапамогу, выратаваць яго не змаглі.

У майстэрні на рамонце былі некалькі аўтамабіляў. Некаторыя з іх былі пашкоджаныя агнём.