У Брэсце патрэбныя 35 судмедэкспертаў з нізкім акладам

Аклад на вакансіях “дзяржаўных медыцынскіх судовых экспертаў-спецыялістаў“ невялікі — ад 395 тысяч да 400 тысяч рублёў. Псіхіятру абяцаюць паўтары стаўкі — 600 тысяч рублёў акладу.
Што праўда, не ўсе пасады малааплатныя. Так, галоўны спецыяліст у адным з аддзяленняў “Беларусбанка” можа разлічваць на 1 мільён 500 тысяч рублёў. Столькі ж абяцаюць галоўнаму энергетыку ў канструктарскім бюро. Найбольш — 2 мільёны 200 тысячаў плюс даплаты — можа атрымаць галоўны інжынер праекта ў тым жа канструктарскім бюро.