У Брэсце затрымалі кіроўцу, якога шукалі па справе аб гібелі 45 чалавек
35-гадовы жыхар Днепрапятроўскай вобласці з'яўляецца гаспадаром аўтобуса, кіроўца якога вінаваты ў буйной аварыі.
Яна здарылася ў кастрычніку 2010 года ва Украіне, калі лакаматыў пасажырскага цягніка на пераедзе пратараніў аўтобус з людзьмі. З 52 пасажыраў 45 чалавек загінулі, а разам з імі і кіроўца.
Індывідуальны прадпрымальнік доўгі час хаваўся ў Расіі. Тым часам, яго шукаў Інтэрпол. Калі ж украінец прыехаў у Брэст і зняў кватэру, яго затрымалі. Цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю прадпрымальніка на радзіму, паведамляе БелаПАН.