У Брэсце з'явілася “Дрэва эканамічнага цуда” (фота)
У цэнтры горада выставілі сухое дрэва з невялікімі грашовымі купюрамі і партрэтам Бураціна.
Сэнс акцыі патлумачыў актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Аляксей Коўтун:
Коўтун: "Гэта ўжо другая акцыя, прысвечаная эканамічнай сітуацыі ў краіне. Мэта яе проста звярнуць увагу на стан эканомікі. Нібыта, паводле афіцыйнай версіі, у нас эканоміка стабілізавалася. Але грошы абясцэніліся, за іх фактычна нічога не купіш. На дрэва павесілі тыя грошы, якія назбіралі цягам папярэдняй акцыі ў скрыню пад надпісам “Пахаванне нацыянальнай эканомікі”.
У мінакоў акцыя выклікала цікавасць. Многія фатаграфаваліся на фоне дрэва, разглядалі выявы ды сімволіку, развешаныя на сухіх галінках.
Міліцыянты не звярталі на дрэва ўвагі. Акцыя цягнулася больш за паўгадзіны.

