У брэсцкага актывіста Івана Стасюка прайшоў ператрус
"Я мяркую, вобыск — падстава забраць у мяне аргтэхніку", — заявіў Стасюк.
Тры супрацоўнікі міліцыі прыйшлі у кватэру, дзе брэсцкі актывіст дэмсіл Івана Стасюк жыве з бацькамі. Міліцыянты паказалі пастанову на правядзенне ператрусу па справе аб падпале Дома правасуддзя ў Мінску. У актывіста забралі сістэмны блок камп'ютара, флеш-карту, вінчэстар, які мае механічныя пашкоджанні, 1.260 асобнікаў улётак з інфармацыяй пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не перамог на выбарах 19 снежня, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, актывіста затрымлівалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня ў Брэсце, калі ён вяртаўся на цягніку з Польшчы. З чыгуначнага вакзала яго даставілі ў КДБ і апыталі ў сувязі з дзейнасцю ў сацыяльных інтэрнэт-сетках. Падчас гутаркі, паводле слоў Стасюка, яму пагражалі націскам на сваякоў.
8 чэрвеня ў КДБ дапыталі яго маці.
"Тады ёй паведамілі, што я падбухторваю людзей да ўдзелу ў акцыях і магу быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці на падставе артыкула 342", — сказаў Стасюк.