У Брэсцкай вобласці 140 населеных пунктаў засталіся без святла
Моцны вецер парывамі да 23 метраў за секунду сёння прынёс разбурэнні ў 12 раёнаў Брэстчыны.
Часткова электразабеспячэнне ўжо аднавілі, але на 15.00 абясточанымі заставаліся 87 населеных пунктаў. Падраздзяленні МНС некалькі разоў прыцягваліся да распілавання дрэваў, якія пагражаюць падзеннем, інфармуе БелаПАН.
Звестак аб пацярпелых людзях не паступала. Затое ёсць інфармацыя пра пашкоджанні дахаў і збудаванняў. Памеры нанесенай стыхіяй матэрыяльнай шкоды ўдакладняюцца.