У Брэсцкім дзяржуніверсітэце навучанне даражэе другі раз за восень
Ад 1 лістапада ў Брэсцкім дзяржуніверсітэце імя Пушкіна плата за навучанне павысілася на 25%.
Пра гэта паведамляе "Брестская газета" са спасылкай на рэктара ўніверсітэта Мечыслава Часноўскага. Кіраўнік ВНУ кажа, што павышэнне адбудзецца ў два этапы.
Разам з тым, Часноўскі не прагназуе, колькі яшчэ павышэнняў варта чакаць студэнтам-платнікам да канца навучальнага года.
Папярэдні раз кошты за навучанне ў БРДУ выраслі 1 верасня 2011 года. Тады навучанне было ацэнена на дзённым аддзяленні ў 4,3-4,9 млн рублёў, на завочным — 1,45-1,675 млн руб.