У Брэсцкім раёне адрэстаўруюць гістарычны храм без навадзелаў (фота)
Праваслаўны святар айцец Анатоль не плануе ўсталёўваць купалы-“цыбуліны” на царкве Узвіжання крыжа Гасподняга, якая месціцца ў вёсцы Вістычы.
У гэтым храме адновяць вежу-сігнатуру, паведамляе “Брестская газета”. Усе рэстаўрацыйныя працы будуць праводзіцца адпаведна заканадаўству. У гэтым упэўніўся старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, які наведаў Вістычы і перадаў айцу Анатолю гістарычныя дакументы з апісаннем і фотаздымкамі храма.
Каменная Крыжаўзвіжанская царква ў Вістычах з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока. Спачатку гэта быў касцёл, які ў 1678 годзе ўзвялі пры кляштары ордэну цыстэрцыянаў, а ў 1866 годзе касцёл пераасвяцілі ў праваслаўную царкву.
