У Брэсцкім судзе згнілі дзверы (фота)
Яны не зачыняюцца нават з новым даводчыкам дзвярэй.
У будынку на вуліцы Леванеўскага, 1 знаходзяцца абодва раённыя суды Брэста.
Даводчык дзвярэй шмат разоў перастаўляўся, бо не трымаюць шурупы ў збуцьвелым дрэве. Брус і дзверы выглядаюць бы шашалем пабітыя. Каб умацаваць дзверы, да вушака прыбілі грубы выпадковы ацурбалак і нефарбаваную ліштву.
Дзверы не мянялі, відаць, з часоў пабудовы будынка. Раней тут быў гарвыканкам, але з пачатку 90-х ён пераехаў у былы будынак абкаму КПБ.

