У Брытаніі налічваецца каля 250 тысяч нелегалаў
Аб гэтым паведаміў парламенцкі іміграцыйны камітэт.
У заяве гаворыцца, што сярод 276 тысяч выпадкаў нелегальнага знаходжання, большасць не прадоўжылі сваю візу. Акрамя гэтага, падкрэсліваецца ў паведамленні, у краіне нелегальна знаходзіцца каля 4 тысяч замежных злачынцаў. Дэпутаты крытыкуюць брытанскія ўлады за няздольнасць дэпартаваць нелегалаў, інфармуе ВВС.