У брытанскім Эсэксе паліцыя шукае ільва, якога бачылі жыхары
У пошуках удзельнічаюць два верталёты. На месца прыбылі ўзброеныя паліцыянты. Мясцовым жыхарам рэкамендавана заставацца дома.
Як адзначае ВВС, жыхары англійскага графства Эсэкс на ўсход ад Лондану паведамілі ў паліцыю, што ў полі бачылі ільва.
Супрацоўнікі заапарка горада Колчэстэр, да якіх звярнуліся паліцыянты, палічылі паведамленні пра льва цалкам праўдападобнымі. Тым больш што аднаму з жыхароў удалося сфатаграфаваць жывёлу. Пры гэтым усе насельнікі заапарку ў Колчэстэры знаходзяцца на месцы.