У Бялыніцкім раёне жанчына пасекла на кавалкі свайго мужа

У суботу там знайшлі расчленены труп 85-гадовага мужчыны. У здзяйсненні злачынства падазраецца яго жонка-аднагодка.

Як паведамляе БелаПАН, раскладзеныя па тазах часткі чалавечага цела — рукі, ногі, галаву — заўважылі суседзі, якія паведамілі ў міліцыю. Падазраваная змешчана ў абласную псіхіятрычную лякарню.