У Бярозаўскім раёне былы падпалкоўнік КДБ адкрыў пахавальнае бюро

Ігар Галуц выйшаў у адстаўку ў 35 гадоў па стану здароўя ў часы СССР. У 1990-х гадах займаўся турыстычным бізнэсам у Брэсце. Цяпер ён — дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства. Фірма мае два павільёны ў Бярозе, адну кропку — у Белаазёрску, вытворчы цэх на хутары каля раённага цэнтра, паведамляе бярозаўская газета “Маяк”.