У Бярозаўскім раёне грыбнік спрабаваў здаць у металалом 9 авіябомбаў (фота)

Нічыйны "арсенал" знайшлі міліцыянты ў кювеце аўтадарогі бліз вёскі Парослава пасля тэлефанавання мясцовага жыхара, паведамляе сайт tomin.by.

Высветлілася, што мужчына, які затэлефанаваў у міліцыю, знайшоў бомбы, калі збіраў грыбы ў раёне авіяцыйнага палігона. Нечаканую знаходку ён вырашыў здаць у якасці металалому ў прыёмны пункт. На машыне грыбнік павёз бомбы здаваць у лом. Аднак прыёмшчык адмовіўся прымаць сумнеўны "груз". Пасля гэтага няўдалы зборшчык металалому і скінуў "снарады" ў кювет.

Сапёры выявілі, што бомбы не маюць выбуховых рэчываў і з'яўляюцца муляжамі.

Фота брэсцкай міліцыі