У чацвер Сяргея Каваленку будзе аглядаць лекар-рэаніматолаг

На спатканне, якое адбывалася ў прысутнасці трох міліцыянтаў, яна ўзяла 9-месячную дачку. Паводле слоў Алены Каваленкі, тэмпература цела Сяргея трымаецца ў межах 35 градусаў, вага — 50 кілаграмаў. Яму па-ранейшаму прымусова ставяць кропельніцы.

Лекар-рэаніматолаг мусіць даць рэкамендацыі мясцовым урачам пра новыя захады ў справе вывядзення палітвязня з галадоўкі, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка ў лютым быў асуджаны Першамайскім судом Віцебска на два гады і месяц калоніі за парушэнні рэжыма адбыцця "хатняй хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны два гады таму ў абласным цэнтры на галоўнай ёлцы горада бела-чырвона-белы сцяг). Ад снежня Каваленка з перапынкамі трымае галадоўку за кратамі, патрабуе вызвалення пад хатні арышт.