У Чэхіі на аўкцыёне прадалі канфіскаванае беларускае дызпаліва
На продаж было выстаўлена 1,4 млн літраў дызпаліва. Стартавы кошт складаў 17 млн крон, а прадалі яго за 21,3 млн крон.
Як паведамляе prague-express.cz, у ноч на 19 студзеня 2012 года ў Чэхіі былі затрыманыя 24 чыгуначныя цыстэрны з дызпалівам. Яны прыбылі з Беларусі ў Чэхію транзітам праз Польшчу. Прычынай канфіскацыі стала нявыплата падаткаў нейкай фірмай-уладальнікам дызпаліва, назва якой не выдаецца.
Чэхі пачалі крымінальную справу супраць групы асобаў, якія хацелі завалодаць дызпалівам ашуканскім шляхам. Потым фірма з юрыдычным адрасам у Празе мела магчымасць заплаціць адсутныя падаткі, але не зрабіла гэтага. Таму было вырашана прадаць дызпаліва на аўкцыёне.
Фота — uzdlines.narod.ru