У чэшскага бізнэсмена скралі творы Рэнуара і Пікаса на $21 млн
Здарэнне адбылося ў горадзе Аламоўц яшчэ ў чэрвені, але паліцыя перадала інфармацыю ў СМІ толькі цяпер.
Невядомыя злачынцы здолелі патрапіць у дом 51-гадовага гаспадара калекцыі і, ужываючы гвалт, прымусіць яго аддаць ключы ад сейфа. Скрадзеная карціна Рэнуара і 10 малюнкаў Пікаса ацэньваюцца на суму каля 21 мільёна долараў. Праўда, эксперты цяпер правяраюць, ці сапраўды скрадзеныя працы належаць знакамітым мастакам, паведамляе РІА "Новости".