У Цурыху прайшоў пікет у падтрымку беларускіх палітвязняў

Каля 30 чалавек - прадстаўнікоў Швайцарскага ПЭН-цэнтру, Міжнароднай грамадзянскай службы Швайцарыі, аб'яднанняў CODAP і YES (Young European Swiss) трымалі ў руках партрэты арыштаваных палітыкаў і грамадзкіх актывістаў, у тым ліку маладафронтаўцаў.

Швайцарскія актывісты запалілі знічы як знак таго, што пра падзеі 19 снежня і зняволеных людзей ніхто не забудзе, паведамляе сайт Libereco.