У Данецку сабака пакусаў француза, які прыехаў на Еўра-2012
Па медычную дапамогу ў гэтым украінскім горадзе звярнуліся 16 турыстаў, што прыехалі на футбольны чэмпіянат Еўропы.
Як інфармуе УНІАН, 10 з іх былі шпіталізаваныя, у тым ліку і пакусаны бадзяжным сабакам грамадзянін Францыі. Праўда, апошні пасля абследавання з бальніцы сыйшоў — не хацеў прапусціць футбольныя матчы.