У дзень слуцкага паўстання беларусаў заклікалі запаліць свечкі ў вокнах

З такой ініцыятывай выступілі “Беларуская Нацыянальная Памяць”, “Беларускае Гістарычнае Таварыства ў Польшчы” і “Беларускае Гістарычнае Таварыства Беларусі”.

“Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцці за Беларусь, за нас, за цябе! 27 лістапада – іхны дзень: Дзень Герояў. Таму ў заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна святкаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне свечку. Няхай яе агеньчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын”- гаворыцца ў супольнай заяве арганізацый.

Нагадаем, што Слуцкім збройным чынам называюць спробу ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года.