У дзіцячым садку ў працаўнікоў пытаюцца, ці ёсць за мяжой сваякі (фота)

Пры працаўладкаванні неабходна пазначыць, ці ёсць сваякі за мяжой, пералічыць усіх родных, а калі яны памерлі, то трэба напісаць дату смерці і месца пахавання (!).

Акрамя таго, трэба адказаць на пытанні пра кантакты з замежнікамі, акрамя грамадзян з краін СНД, пра паездкі за мяжу і іх мэты.