У дзвюх магілёўскіх крамах з’явіліся віртуальныя манекены
На гандлёвым аб’екце па вуліцы Першамайскай працуе галаграма маладога чалавека, а на праспекце Міра – абаяльнай бландынкі.
Прататыпамі манекенаў сталі рэальныя супрацоўнікі крамаў камп'ютарнай тэхнікі “Азбука”, якія працуюць у іх прадаўцамі-кансультантамі, адзначае сайт mycity.by.
Кастынг на пасаду “кібер-кансультанта” прайшлі спецыялісты не толькі з добрай знешнасцю, але і высокімі паказчыкамі працы. Па словах прадстаўнікоў адміністрацыі “Азбукі”, такая незвычайная форма рэкламы дзіва для беларускага рынку і яе можна пабачыць хіба толькі ў некалькіх сталічных крамах.