У Дзяржынскім раёне рабаўнік з пісталетам скраў у шапіку яблык
На 25-гадовага жыхара пасёлка Энергетыкаў міліцыянты пачалі крымінальную справу.
Удзень 4 снежня мужчына, пагражаючы прадаўцу гароднінавага шапіка прадметам, падобным да пісталета, скраў яблык, перадае БелаПАН. Міліцыянты затрымалі падазронага. У яго забралі пнеўматычны пісталет.
Дарэчы, мужчыну раней ужо судзілі за рабунак і ўхіленне ад адбыцця пакарання.