У Еўрасаюзе знайшлі найбольш людзей з нізкімі заробкамі ў Латвіі
Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў чацвер дадзеныя Eurostat.
У Латвіі нізкія заробкі атрымліваюць 27,8% працаўнікоў. Па гэтым паказчыку нашая суседка лідыруе ў ЕС.
У Літве такіх працаўнікоў налічваецца 27,2%, у Румыніі — 25,6%, у Польшчы — 24,2.
Адзначым, што па метадалогіі Eurostat, да людзей, якія атрымліваюць нізкія заробкі, адносяць тых, хто зарабляе не больш за 2/3 ад сярэдняга заробку ў краіне.