У Еўропе ствараюць адзіную сістэму апавяшчэння аб падзенні метэарытаў

Спецыялісты кажуць, што на дадзены момант фіксуюцца траекторыі руху толькі самых буйных аб'ектаў. Каля 99% астэроідаў, якія дасягаюць 1 кіламетра ў дыяметры, ужо ідэнтыфікаваныя. Цяпер жа пачнецца праца па фіксацыі невялікіх метэарытаў, якія таксама ўяўляюць сабой вялікую небяспеку. Пра гэта сведчыць нядаўні выпадак на Урале, калі выбуховай хваляй былі пашкоджаныя каля 7 тысяч будынкаў, каля тысячы чалавек атрымалі раненні.

Як адзначае УНІАН, каардынацыйны цэнтр адкрыюць у траўні ў Рыме. Ён будзе атрымліваць і апрацоўваць інфармацыю з усіх еўрапейскіх абсерваторый.