У Facebook выклалі дакументы па справе аб датычнасці Пуціна да карупцыі

Уладзімір Пуцін, нібыта, меў дачыненне да вывазу за мяжу рэдказямельных металаў, нафтапрадуктаў і іншай сыравіны.

Дакументы з'явіліся ў Facebook Марыны Салье, якая памерла на мінулым тыдні ва ўзросце 77 гадоў. У 1992 годзе яна ачольвала спецкамісію Санкт-Пецярбуржскага гарсавета, якая абвінаваціла Пуціна ў карупцыі. Справаздача Салье была перададзеная ў пракуратуру, аднак расследавання не было. Больш таго, Уладзімір Пуцін атрымаў павышэнне, адзначае Газета.ru.

Фота — bymedia.net