У Францыю адправіліся больш за 100 заўзятараў БАТЭ
У сераду барысаўскі клуб гуляе з французскім "Лілем".
Нагадаем, што гэта будзе стартавы паядынак групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. Як паведамляе прэс-служба БАТЭ, у аўторак 18 верасня барысаўскія футбалісты вылецелі чартарным рэйсам у Францыю.
З камандай не паляцеў толькі Дзмітрый Бага. Ён вылецеў у сталіцу Італіі: у Рыме яго чакае двухдзённае медычнае абследаванне.
Фота — fcbate.by